Літаратурная гадзіна «Глыбокая плынь жыцця», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння І Шамякіна, адбылася 22 і 23 студзеня ў бібліятэцы імя Я. Маўра з удзелам вучняў старэйшых класаў СШ № 31 імя В.З. Харужай.
Разам з бібліятэкарам падлеткі перагарнулі страронкі біяграфіі класіка беларускай літаратуры, больш падрабязней паразмаўлялі аб аго дзяцінстве і юнацкіх гадах, удзеле ў Вялікай Айчыннай вайне. Юнакі і дзяўчаты пазнаеміліся з творчай спадчычай пісьменніка, даведаліся пра экранізацыі яго твораў, а таксама паўдзельнічалі ў літаратурнай гульне «Пазнай літаратурны твор па апісанні».

