IMG 42940 1 God kultur

 

 

 

 

4 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло свята "З любоўю да роднай зямлі", прымеркаванае да Сусветнага дня пісьменніка. 

Пад час свята адбылася размова бібліятэкараў з навучэнцамі 3 "А" класа ДУА "Гімназія №3 імя А.С. Пушкіна г. Віцебска" пра асаблівасці пісьменніцкай работы, пра тое, як нараджаецца кніга. Потым гучалі творы беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Р. Баравіковай, А. Масла, У. Ліпскага. Цікавым было знаёмства з творчай спадчынай Уладзіміра Караткевіча, у прыватнасці, з яго творамі, аб'яднанымі ў кнізе пад назвай "Казкі і легенды маёй Радзімы", у якіх пісьменнік увасобіў гістарычны вопыт народа, яго чароўную і дзівосную душу.