заст  29 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 1-х класаў прайшла літаратурная гадзіна «Віцебскія пісьменнікі дзецям». Прысутных пазнаёмілі з творчасцю Давіда Сімановіча, Тамары Красновай-Гусачэнкі, Маіны Бабарыка, Валянціны Шырынавай, Барыса Беляжэнкі, прадставілі дзіцячыя выданні гэтых і іншых пісьменнікаў.

  Дзеці з цікавасцю слухалі вершы пра 8 сакавіка і апавяданне Тамары Красновай-Гусачэнкі «Абмен», вучылі разам напамяць вершы Давіда Сімановіча «Зялёны конік» і «Сарвала дзяўчынка кветку», адгадвалі загадкі ад Валянціны Шырынавай, слухалі казачныя гісторыі ад Барыса Беляжэнкі і Маіны Бабарыка, а таксама задавалі шмат пытанняў. Вось так цікава і займальна прайшло знаёмства чытачоў бібліятэкі з дзіцячымі творамі віцебскіх пісьменнікаў.1