заставка  22 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў пачатковай школы гімназіі №3 прайшло чарговае адкрыццё выставы творчых работ «Зіма малюе кветкамі ўзоры» народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта» культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола горада Віцебска» «Дзвіна».

  Дзеці даведаліся шмат цікавага пра вельмі прыгожы від дэкаратыўна-прыкладной творчасці, які нават зімой можа запрасіць гледача ў кветкавы рай. Творчыя работы захапілі вучняў прыглушанымі і яркімі фарбамі расліннага матэрыялу, які ў руках майстроў цудадзейным вобразам злажыўся, як у калейдаскопе, у пейзажы і гарадскія замалёўкі, у шыкоўныя букеты і нацюрморты. Дзецям таксама захацелася даць волю сваёй фантазіі і на кардоне сваімі рукамі з пялёсткаў і лісцяў вылажыць маляўнічыя карціны, якія стануць добрым падарункам сябрам, родным і блізкім людзям.12