заст  У бібліятэцы імя С. Маршака прайшлі мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікамі свята «Гучы, роднае слова!» сталі вучні 3 «А» класа СШ №29.

  На фоне беларускіх краявідаў і пад акампанемент нацыянальных песень яны ўбачылі выявы рукапісных і першых друкаваных кніг, пазнаёміліся з творчасцю Францыска Скарыны, песняроў беларускай зямлі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстава «Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова».

  Вучні змаглі пашырыць свае веды аб роднай мове і беларускім фальклоры. Прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах, чыталі вершы, адгадвалі загадкі і «шукалі беларускія словы». А таксама «Апраналісь па-беларуску», удзельнічалі ў флеш-батле «Хуткамоўкі» і квілт-гульні «Мае любімыя беларускія словы», гаварылі «Камплімент роднай мове» і разгадвалі «Шыфроўку». Падчас мерапрыемства прагучалі вершы Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх паэтаў.
21