заст  30 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча вучні 4 «А» класа СШ №11 прынялі ўдзел у Сусветнай акцыі «Чытанне ўслых». Бібліятэкары і дзеці чыталі творы выдатнага беларускага пісьменніка Авяр'яна Дзеружынскага, якому у гэтым годзе споўнілася б 105 гадоў з дня нараджэння.

  Пачаліся чытанні з аповеду пра дзяцінства паэта, пра маляўнічы куточак Беларусі на беразе Сожа, маленькую вёсачку Хляўно, дзе нарадзіўся паэт і зрабіў першыя крокі ў паэзіі. Вучні пачыталі вершы паэта «Радзіма», «Прыляцеў я ў свой край», «Васілёк», «Роднае слова», а таксама зрабілі інсцэніроўку верша «Казка пра ваду, агонь і вецер». А пасля прынялі ўдзел у віктарынах і гульнях па творчасці Авяр'яна Сафонавіча: адгадвалі загадкі, рашалі паэтычна-матыматычныя задачы, перакладалі вершаваныя радкі з беларускай мовы на рускую, а таксама зрабілі ілюстрацыі да гумарыстычных вершаў паэта.123