заст  19, 20, 21 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча праходзіла гульня «Раз в крещенский вечерок». Дзецям расказвалі, як варажылі літаратурныя персанажы: Таццяна з паэмы Аляксандра Пушкіна «Евгений Онегин» і Святлана з аднайменнай балады Васіля Жукоўскага, Наташа з рамана Льва Талстога «Война и мир» і Аксана з аповесці Мікалая Гогаля «Ночь перед Рождеством».

  Чытачы, захопленыя інфармацыйнымі тэхналогіямі, з цікавасцю слухалі прадказанні ад казачных персанажаў: Папялушкі, Дзюймовачкі, Бураціна, Іллі Мурамца, а Смайлікі дапамагалі зазірнуць у будучыню і ўбачыць, што за падарункі прынясе ім 2024 год.