заст  27 снежня і 4 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «Дзе жыве Дзед Мароз?».

  Наведвальнікаў школьнага лагера СШ №28 і СШ №11 павіншавалі з Новым годам і Калядамі , расказалі пра беларускага Дзеда Мароза і яго рэзідэнцыю, пра сюрпрызы, якія чакаюць наведвальнікаў Белавежскай пушчы у святочныя дні і прапанавалі прыняць удзел у шматлікіх гульнях і віктарынах: «Што такое Новы год?», «Упрыгожванне елкі», «Збіраем сняжынк»і, «Малюем зіму», «Складаем навагоднія вершы», «Перацягванне каната» і інш. Акрамя таго ўдзельнікі свята спявалі навагоднія песні, вадзілі карагоды, танчылі на навагодняй дыскатэцы. Напрыканцы прачыталі напамяць вершы, атрымалі навагоднія пажаданні і салодкія пачастункі ад бібліятэкара.