заст  12 і 14 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да Міжнароднага дня правоў чалавека прайшла інфармацыйная гадзіна «Я і мае правы», у якой бралі ўдзел вучні 1-3-х класаў СШ №11.

  Дзецям расказалі пра міжнародныя і нацыянальныя дакументы па правах чалавека, якія кожны павінен ведаць і разумець, а таксама пра абавязкі, якія неабходна выконваць, нагадалі асноўныя артыкулы «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека» і «Канвенцыі па правах дзіцяці». Асобую ўвагу дзяцей звярнулі на права на жыццё, якое груба парушалася ў гады вайны і на матэрыялы на выставе «Генацыд беларускага народа». Напрыканцы мерапрыемства яго удзельнікі «вырасцілі» прававое дрэва, кронай якога сталі выявы дзіцячых далоней з напісаннымі на іх правамі чалавека і праспявалі разам песню «Дзяцінства – гэта я і ты».1