022Літаратурна-музычны салон "Натхненне", які дзейнічае пры бібліятэцы імя І. Крылова, 23 снежня запрасіў чытачоў на фальклорную вечарыну "Беларускі скарб".

Прысвечана яна была чароўным калядным святам, ад якіх мы заўсёды чакаем нейкіх цудаў і асаблівага настрою. Нашы продкі таксама з нецярпеннем чакалі Калядаў і таксама спадзяваліся на цуды, як і мы зараз. Толькі вось традыцыі святкавання былі крыху іншымі, чым сёння. Што гэта за свята Каляды? Як калядавалі нашы продкі, якія традыцыі дайшлі да нас? Пра ўсё гэта ішла гаворка пад час мерапрыемства. Яго ўдзельнікі выконвалі калядкі і шчадроўкі, успаміналі пра варажбу – неад'емную частку каляд. Кожны з прысутных атрымаў жартоўныя прадказанні на наступны год. Атрымаўся цудоўны вечар з неверагоднымі перапляценнямі традыцый: гульнямі, песнямі і варажбой.

008