заст     Літаратурная імпрэза «Уладзімір Караткевіч. Вялікія словы на вялікай мове» адбылася 21 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага. У мерапрыемстве, прысвечаным дню нараджэння яскравага беларускага пісьменніка, прынялі ўдзел навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў і адзінаццацікласнікі СШ№4.

     Суправаджала мерапрыемства мультымедыйная прэзентацыя, якая нагадала прысутным асноўныя этапы жыццевага і творчага шляху нашага славутага земляка, а таксама пазнаёміла з незнаемымі старонкамі жыцця пісьменніка і дапамагла адчуць яго бясконцую любоў да сваей Радзімы, да роднай мовы.
      Прачуць прыгажосць роднай мовы дапамагла меладэкламацыя вершаў Уладзіміра Караткевіча ў выкананні навучэнцаў каледжу культуры і мастацтваў.абвг