заст   3 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла экалагічная сцяжынка «Сакрэты кветак для дарослых і дзетак» з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна.

   Удзельнікам мерапрыемства прадставілі кнігі на выставе, расказалі легенды і паданні пра папараць, васілёк, нарцыс, пра кветкавы гадзіннік, створаны Карлам Лінеям, пра кветкі-сімвалы розных краін. Потым дзеці адказалі на пытанні віктарыны, разгадалі загадкі, успомнілі літаратурныя творы па тэме, паразважалі над назвамі раслін, актыўна патанчылі пад вясёлыя відэакліпы і паглядзелі відэа «Дзецям пра кветкі».1