заст   18 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам членаў гуртка «Бусляня» прайшла пазнавальная гадзіна «Каралева наша восень».

   Гурткоўцы падзяліліся назіраннямі за восеньскай прыродай, назвалі дрэвы, лісце якіх было раскладзена на сталах, разгадалі красворд «Восеньскія прыкметы», пачыталі вершы, паглядзелі пазнавальнае відэа «Залатая восень». А потым, выкарыстоўваючы прыродны матэрыял, шчыра папрацавалі над аплікацыяй «Восеньскі букет», які паабяцалі падарыць сваім мамам.12