заст   2 кастрычніка ў бібліятэцы імя Е. Лось прайшла літаратурна-музычная праграма «Няхай больш веку доўжыцца жыцце», прысвечаная Дню пажылых людзей. Яе ўдзельнікамі сталі члены клуба «Сустрэча», іншыя чытачы і госці бібліятэкі.

   «Сэрцам маладыя», – кажуць пра актыўных і апантаных людзей сталага веку. У зале сабраліся менавіта такія – не абыякавыя да чытання, мастацтва, увогуле ўсіх культурных падзей, якія адбываюцца ў горадзе. Таму святочная праграма прайшла на адным дыханні. Прагучалі вершы ў выкананні загадчыка бібліятэкі Ганны Шашуткінай. Гарачыя апладысменты атрымалі і самадзейныя артысты – Міхаіл Картавенкаў, Раіса Анікеева і Алег Чавусаў, якія выканалі вядомыя песні. У зале панаваў цудоўны настрой, на тварах слухачоў свяціліся ўсмешкі. Значыць,свята адбылося!123