заст   20 верасня супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча для вучняў 5-6 класаў спецыяльнай школы №26 правялі інфармацыйную гадзіну «Наша сіла ў адзінстве».

   Падлеткам расказалі пра гістарычныя падзеі 1921года, калі заходнія рэгіоны былі адарваны ад Беларусі і 1939 года, калі краіна здабыла сваю цэласнасць. Вучням таксама нагадалі пра лёс асобных пісьменнікаў: Максіма Танка, які аказаўся на тэрыторыі Польшы і з болем пісаў пра зняволены родны край, спакутаваную зямлю, прыгнечаны народ, пра кінутых у турэмныя засценкі братоў па падпольнаму руху і Якуба Коласа, у якога маці аказалася за польскай мяжой. Сярод граней адзінства бібліятэкар асабліва выдзеліла веру ў Бога, ў сваю краіну і ў свой народ.1