заст     15 і 21 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча падводзілі вынікі праграмы летняга чытання «Кніжная галактыка запрашае...» і ўзнагароджвалі лепшых чытачоў. У свяце «Да кнігі спрадвеку любоў і павага», якое было прысвечана Году міра і стварэння, бралі ўдзел вучні 2 «Б» і 4 «А» класаў СШ №11.

     Пачалося мерапрыемства з прагляду відэакліпа на песню «Бусел на даху». Далей дзецям нагадалі пра Міжнародны дзень міра, які адзначаецца 21 верасня, расказалі пра сімвалы міра, успомнілі сюжэт мудрай гісторыі «Мір ва ўсім свеце», паразважалі разам над паняццямі «мір» і «вайна». Вучням нагадалі, што памяць пра загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыве ў помніках і мемарыяльных комплексах і правялі віртуальную экскурсію па пямятных мясцінах Віцебска. Апошняя старонка свята была прысвечана працы і стварэнню: дзецям расказалі пра цяжкія гады пасляваеннага аднаўлення і пра вядучыя флагманы прамысловасці і сельскай гаспадаркі сённяшняга дня Беларусі і Віцебска.12