заст20 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах рэспубліканскіх акцый «Шаг к успеху» і «Лето с хорошей книгой» прайшло літаратурнае свята «Умные книги для умных детей» з удзелам вядомага паэта Тамары Красновай-Гусачэнкі. Наведвальнікам летняга лагера гімназіі №3 прадставілі кнігі паэта, адрасаваныя дзецям.

У выкананні маленькіх удзельнікаў свята прагучалі вершы «Лето», «Летнее», «Лето красное идёт», «Купалье». Тэма любві да кнігі і да чытання прагучала ў вершах «Интереснее читать» ,«В Интернете не живут». Весела і артыстычна дзеці паказалі герояў твораў Тамары Красновай-Гусачэнка і цэлае тэатралізаванае прадстаўленне па вершу «Доктор Айболіт і кот Васька». Тамара Іванаўна запрасіла дзяцей прыняць удзел у віктарынах «Загадкі прыроды» і «Правільна ставім націск», а таксама пажадала ім добрага адпачынку і новых цікавых сустрэч з кнігамі і іх аўтарамі.
12345