заст     25 і 26 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Дня славянскага пісьменства і культуры прайшоў экскурс у гісторыю «От глиняной таблички к печатной страничке», у якім бралі ўдзел вучні 2-х класаў СШ №11.

     Дзецям расказалі пра гісторыю ўзнікнення пісьменства, пра першыя малюнкі і знакі-сімвалы, якія выкарыстоўвалі ў межасабовых зносінах старажытныя людзі, пра першыя матэрыялы для пісьма, пра дзейнасць Кірыла і Мефодзія - стваральнікаў славянскай азбукі: глаголіцы і кірыліцы, а потым прапанавалі прачытаць словы, напісаныя з выкарыстаннем літар старажытнага алфавіта. Вучні зацікавіліся незвычайнымі літарамі-сімваламі і вырашылі глаголіцай напісаць цэлыя выразы і сказы. Гульня «У свеце слоў, літар, гукаў» была пабудавана на аснове сучаснага алфавіта і таксама з цікавасцю была ўспрынята аўдыторыяй.12