заст     19 мая для наведвальнікаў старшых і сярэдніх груп дзіцячага садка №2 «Прамень» прайшло свята пасвячэння ў чытачы бібліятэкі імя Ул. Караткевіча «Запрашаем у Кніжкін дом».

 

     Дзяцей завочна пазнаёмілі з падраздзяленнямі бібліятэкі і яе магчымасцямі, паказалі слайд-шоў «Палёты з кнігай у фантазіях і наяву», пазнаёмілі з лепшымі ўзорамі дзіцячай літаратуры, запрасілі прыняць удзел у шматлікіх гульнях і віктарынах бібліятэчнай тэматыкі. Дзеці паспяхова справіліся з няпростымі заданнямі, прайшлі праз усе выпрабаванні і напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікам было прысвоена званне «Чытач бібліятэкі імя Ул. Караткевіча».12345