IMG 2176...Купалле,
само неўміручае свята
песень,
кветак,
кахання,
кастроў...

    Е. Лось

Купальскае свята, адно з самых паэтычных і яскравых, насычана сваімі абрадамі, паданнямі і легендамі. 7 ліпеня бібліятэка імя М. Горкага запрасіла наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Віцебска" "Патрыёт" на інтэрактыўную гульню "Свята Івана Купалы".

IMG 2184Пад час гульні хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, купальскія абрады і рытуальныя стравы. Акрамя таго, наведвальнікі змаглі прыняць удзел ў традыцыйных гульнях і забавах, прадэманстраваць свае веды пры адгадванні беларускіх загадак, а да ўсяго, сарваць з "Купальскага вянка" лісток з добрымі пажаданнямі. Самыя актыўныя дзеці праявілі сябе ў конкурсе запамінання і вымаўлення скорагаворак .

У канцы мерапрыемства пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі