заст     27 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло адкрыццё выставы «Велікодны сувенір» студыі саломапляцення культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола г. Віцебска «Дзвіна», на якой прадстаўлены прадметы народнага быта, велікодныя ўпрыгожванні, панно з выявамі кветак і элементамі арнамента, выкананыя ў розных тэхніках.

     Адкрыла выставу дырэктар культурна-гістарычнага комплексу Алена Чарных, якая расказала аб асноўных мэтах і магчымасцях установы. 1    Людміла Вараб'ёва, кіраўнік студыі саломапляцення, распавяла аб асаблівасцях гэтага старажытнага, працаёмкага, але вельмі прыгожага і вытанчанага мастацтва.2    Бібліятэкары прачыталі вершы пра рамяство, агучылі водгукі чытачоў аб выставе і арганізавалі для вучняў 3 «А» класа гімназіі №3, якія прысутнічалі на адкрыцці, вясёлую і пазнавальную гульню «Знайдзі прадмет па апісанню».3     Падарункам для майстрых саломапляцення ў юбілейны год (25 год з моманту заснавання студыі саломапляцення) сталі кампазіцыі для фартэпіяна У. Гілака «У старой Вене», Г. Кароткай «Блакітнае возера», песні «Непазбежна», якія прагучалі ў выкананні гімназістаў Ксеніі Дзядзюлінай, Міхаіла Сакалова і Канстанціна Навумчыка.54MyCollages