заст     13 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «В» класа СШ №11 прайшла літаратурная гадзіна «Дзе вясны пачатак?». Дзецям прадставілі новы зборнік «Беларуская вясна», у які ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні беларускіх пісьменнікаў пра вясну і вясновыя святы.

     Раскрылі сэнс назваў вясновых месяцаў на беларускай мове, расказалі казкі, галоўнымі героямі якіх сталі Сакавік і Красавік, пагаварылі пра змены, якія адбываюцца ў птушыным царстве. У выкананні дзяцей прагучалі цёплыя і сонечныя вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Анатоля Грачаннікава, Анатоля Зэкава, Міколы Мятліцкага, Казіміра Камейшы, у якіх паэты з радасцю віталі вясновае абуджэнне прыроды, вясёлыя спевы, прыляцеўшых з выраю птушак, звон першых капяжоў і вясёлых раўчукоў, а таксама іншыя чароўныя пераўтварэнні ў навакольным свеце. Артыстычнае і эмацыянальнае чытанне было адзначана гучнымі апладысментамі аднакласнікаў і добрымі адзнакамі ад настаўніцы.MyCollages