заст     17 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах міжведамаснай рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Разам за здаровае будучае» прайшла гульня – віктарына «Школа Небалейкі» з удзелам вучняў 3 «А» класа СШ №11.

     Дзецям з гэтага класа, а таксама наведвальнікам чытальнай залы прапанавалі выканаць заданні з розных канвертаў. З канверта «Вершы» трэба было знайсці рыфму да паэтычнага радка, з канверта «Прыказкі і прымаўкі» – пачуўшы першую частку трапнага выраза дасказаць канцоўку, з канверта «Загадкі» – даць хуткі адказ, з канверта «Віды спорта» – назваць спорт па апісанню, з канверта «Скорагаворкі» - без памылак прамовіць выраз. Усе заданні мелі адносіны да пытання ўмацавання здароўя і прафілактыкі захворванняў.1