заст     17 лютага ў бібліятэцы імя Я. Маўра прайшла краязнаўчая гадзіна «Роднае слова – люстэрка культуры» для вучняў 5-х класаў СШ №31.

     Пачаўся ўрок з прэзентацыі «Вандроўка па Беларусі». З яе дапамогай вучням нагадалі аб тым, чым ганарацца жыхары нашай краіны: гераічным мінулым, багатай культурнай спадчынай, чароўнай прыродай. Далей дзеці разам з бібліятэкарам чыталі ўрыўкі з вершаў беларускіх паэтаў пра родную мову, перакладалі словы і крылатыя выразы з рускай мовы на беларускую і наадварот, вучылі на памяць лічылкі-жарты і адказвалі на пытанні. Напрыканцы школьнікам была прапанавана кніжная выстава, якая пазнаёміла іх з новымі беларускімі кнігамі для дзяцей на роднай мове.2