1       Завочнае падарожжа ў старажытны лес па кнізе Ул.Караткевіча «Белавежская пушча», у якой бралі ўдзел вучні 2 і 3-х класаў СШ №11, прайшло 23 і 26 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

     Дзецям расказалі, чаму пушчу называюць Белавежскай, чаму зубра лічаць яе гаспадаром, як яна ў далёкія і цяжкія часы была надзейным сховішчам ад ворагаў, сапраўднай крэпасцю і прытулкам для нашых продкаў, чаму ў 1921 годзе ў гэтым старажытным рэліктавым лесе не засталося ні аднаго зубра, і як зноў была адноўлена папуляцыя гэтых гаспадароў пушчы. Дзеці таксама даведаліся пра асаблівасці іншых насельнікаў гэтага леса: дзікіх кабаноў, крутарогіх аленяў, ласёў, а таксама шматлікіх прадстаўнікоў птушынай сям'і.

2