IMG 20211117 153310 1     Гадзіна народна-паэтычнага эпаса «Быліна не старэе», у якой бралі ўдзел вучні 2-х класаў СШ №11, прайшла 16 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

 

     Дзеці даведаліся, што такое быліна, чым яна адрозніваецца ад казкі, як эпічныя творы дайшлі да нашых дзён, хто іх спяваў ці напеўна расказваў. Удзельнікаў таксама пазнаёмілі з карцінай Віктара Васняцова «Тры волата», на якой вучні адразу пазналі і назвалі трох магутных, моцных і бясстрашных воінаў. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Васіліса Мікулішна» і абмеркавалі асабістыя якасці, учынкі і паводзіны галоўных герояў.MyCollages