IMG 20211103 112835     Пачатак восеньскіх канікул адзначылі ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 2 лістапада літаратурна-музычным святам «Музыкі добрае святло», у якім бралі ўдзел наведвальнікі школьнага лагера СШ №11.

     Госць бібліятэкі, музычны педагог Вольга Ткачова дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 4, прапанавала дзецям успомніць любімыя песні і праспяваць іх разам, а бібліятэкар правяла віктарыну па дзіцячым мультыплікацыйным фільмам «Герой і яго песня», загадала загадкі пра ноты і музычныя інструменты , а таксама расказала цудоўную музычную казку. Мерапрыемства прайшло весела, з запалам і адначасова цікава і пазнавальна.12