1

 

     16 ліпеня наведвальнікі летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Віцебска» сталі ўдзельнікамі ўрока добрых паводзін «Ласкавае слова, што дзень ясны».

 

    Супрацоўнік бібліятэкі імя Ул.Караткевіча звярнула ўвагу на тое, што і ў рускай, і ў беларускай мове шмат цудадзейных слоў, якія валодаюць неверагоднай сілай: яны здольныя пераконваць людзей, адчыняць любыя дзверы, дапамагаць у любой справе і ствараць добрае ўражанне пра таго, хто кожны дзень імі карыстаецца. Мерапрыемства ў займальнай форме дапамагло дзецям засвоіць правілы паводзін у тэатры і на канцэрце, за сталом, у школе і ў бібліятэцы, правілы вядзення тэлефонных перамоваў і сеткавых зносін.

2