5 чэрвеня з удзелам наведвальнікаў летняга лагера СШ 34 у біблятэцы імя Ул. Караткевічапрайшоў урок памяці па кнізе расказаў беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны «Ніколі не забудзем».
Падлеткам расказалі пра гісторыю стварэння гэтай кнігі, пра пісьменнікаў, дзякуючы якім яна пабачыла свет, пра лёсы дзяцей, якія ў гады вайны былі падпольшчыкамі, партызанамі, сувязнымі, разведчыкамі, сынамі палкоў, а таксама пра тых, каго вывезлі на паднявольную працу ў Германію, мучылі ў канцэнтрацыйных лагерах, катавалі ў камерах. На мерапрыемстве таксама прагучалі ўспаміны дзяцей, вершы і песня «Дзеці вайны».
