IMG 655327 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для навучэнцаў 3 "Б" і 3 "В" класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" быў паказаны спектакль па матывах рускай народнай казкі "Курачка Раба".

Юныя артысты, члены тэатральнай студыі "Дэбют" ДУА "Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска" (мастацкі кіраўнік Ірына Пятроўна Салаўёва) перасказалі ўсім вядомую казку на новы лад і паказалі, што прага багацця і зайздрасць можа парушыць лад у доме і ў адносінах паміж людзьмі. Гледачы смяяліся над камічнымі сітуацыямі ў пастаноўцы і перажывалі разам з героямі іх неспадзяванае гора. Але ўсё, як гэта адбываецца ў мудрай казцы, закончылася добра. Курачка, што знесла залатое яечка і, тым самым, унесла разлад у сям'ю, сама ўсё і выправіла: прымірыла дзеда з бабаю і прымусіла іх навесці парадак у доме. І дзеці, і настаўнікі, якія знаходзіліся ў зале, былі пад уражаннем таленавітай гульні юных артыстаў, таму апладысменты былі бурнымі, а словы падзякі – шчырымі.

IMG 6555