23 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла паэтычная вечарына з ўдзелам Алены Федзяевай "Душа імкнецца птушкай ў нябёсы".
Паэтэса расказала навучэнцам 10 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" пра жыццёвыя абставіны, якія накіравалі яе на шлях духоўнага самаўдасканалення, пра тое, як прыйшло жаданне пісаць вершы, і дзе жыве натхненне. Алена Сяргееўна прэзентавала прысутным зборнікі вершаў «Радость встреч» (2008 год) и «Дар Божий – жизнь» (2012 год), падзялілася самым патаемным, сваімі роздумамі пра жыццё і чалавека, пра ўзвышанае і зямное, пра імгненнае і вечнае. Прысутныя былі ўдзячны ёй за шчырую размову, якая да таго ж была пададзена праз прызму вобразнага паэтычнага слова.