IMG 6508-112 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў занятак гуртка "Бусляня", які быў прымеркаваны да Дня маці і Пакрова Прачыстай Багародзіцы. Дзецям расказалі гісторыю ўзнікнення свята, якая звязана з цудадзейным выратаваннем 14 кастрычніка 910 года горада Канстанцінопаля ад сарацынаў. Потым вучні даведаліся, якія змены ў прыродзе нашы продкі звязвалі з Пакровам, прыгадалі шматлікія народныя прымаўкі, прысвечаныя гэтаму святу.


Цікавай была інфармацыя пра Дзень маці. У выкананні дзяцей прагучалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, прасвечыныя маці, а потым кожны гуртковец з кляновых лісцяў зрабіў для сваёй матулі ў падарунак прыгожую восеньскую ружу.IMG 6512-2