IMG 6010-1У межах Міжнароднага бібліятэчнага праекта "Белы горад – Белая Русь: літаратурны транзіт" і заключанага пагаднення аб супрацоўніцтве УК "Белаярская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, Расія і ДУ "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска" у бібліятэцы імя У. Караткевіча для наведвальнікаў летних лагераў ДУА "Гімназія № 9 г.Віцебска" і "Сярэдняя школа № 25 г. Віцебска" 19 чэрвеня адбылася інфармацыйная гутарка, прысвечаная знаёмству з Белаярскім раёнам Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.

IMG 6011-2

Дзецям паказалі пісьмо, якое прыйшло з далёкай поўначы ад хлопчыка Эква пыгрысь (папулярнага персанажа мансійскага фальклору), у якім той павітаўся на сваёй роднай мове з чытачамі бібліятэкі і напісаў пра свой цудоўны край, пра яго месцазнаходжанне, пра прыроду, пра быт і асноўныя заняткі народаў ханты і мансі і прапанаваў прыняць удзел у гульнях "У нашай тундры мароз" і "Хто хутчэй пабудуе чум?". Потым дзяцей пазнаёмілі з нацыянальным арнаментам паўночнага народу і значэннямі яго сімвалаў. IMG 6001-3         

 Напрыканцы сустрэчы была паказана інсцэніроўка мансійскай казкі "Мышаня грэеецца", дзе ролі сонца, воблака, вады, каменя, ветру, агню ахвотна выканалі самі школьнікі.

Дзецям цікава было даведацца пра незнаёмы далёкі край, ім спадабаліся загадкі, гульні, казкі і легенды народаў ханты і мансі.

IMG 6015-4