nRwxSfFJo s«Буслiны край – мой вырай i прытулак" – пад такой назвай 12 i 15 чэрвеня ӯ бiблiятэцы iмя П. Броӯкi прайшлi гадзiны лiтаратуры, прысвечаныя 40-годдзю з часу выхаду ӯ свет кнiгi Уладзiмiра Караткевiча «Зямля пад белымi крыламi» (1977). На юбілейнае свята былi запрошаны дзецi школьнага лагера гiмназii №8.

Кнiга непаӯторнага майстра беларускага слова «Зямля пад белымi крыламi» з'яӯляецца своеасаблiвай мастацкай энцыклапедыяй Беларусi, «вiзiтоӯкай беларускага краю». Пад час насычанай размовы ӯдзельнiкi сустрэчы пазнаёмiлiся з найбольш яскравымi старонкамi кнiгi У. Караткевiча, адчулi, з якой любоӯю i павагай пiша аӯтар пра гiсторыю беларускага народа i нашых знакамiтых продкаӯ, расказвае пра культуру беларусаӯ, iх побыт i прыроду. Асаблiва ӯразiла дзяцей разважанне пiсьменнiка пра тое, што карта Беларусi па сваiх абрысах нагадвае зубра.

Школьнікі пазнаёмілісь са штодзённай вопраткай беларускіх сялян і даведалісь пра назвы асноўных частак беларускага народнага касцюма, са стравамі нацыянальнай беларускай кухні i нават паспрабавалі духмяны жытнi хлеб, якi пяклi на Беларусi з даӯнiх часоӯ, i традыцыйны беларускi напiтак – квас.