DSC055667 і 8 чэрвеня бібліятэка імя Я. Маўра для дзяцей школьных лагераў гімназіі № 5 і СШ № 31 краязнаўчую гульню-падарожжа "Віцебск-мой горад".

У кожным горадзе існуюць легенды і паданні - і Віцебск тут не выключэнне. Дзеці пазнаёміліся з легендамі пра заснаванне нашага горада, пра раку Віцьбу і Замкавую гару, дзе жыла чараўніца-царэўна. Яны даведаліся як, па легендзе, з'явілася крыніца на Юр'евай горцы. Іх вельмі ўразіла гісторыя пра дом дзе, як кажуць, жывуць прывіды і іншыя цікавыя факты з гісторыі Віцебска. Потым яны пабывалі ў ролі экскурсаводаў і расказалі пра вядомыя ім славутасці горада, прынялі ўдзел у гульні "Можна – нельга", якая вучыла іх паводзінам у горадзе, а таксама віктарыне "Лепшы горад на зямлі". Дзеці збіралі гістарычныя пазлы і называлі, што на іх намалявана. Напрыканцы гульні-падарожжа ўдзельнікі гаварылі ласкавыя і добрыя словы свайму роднаму гораду, і з кожным словам на сонейку з паперы з'яўляліся праменні. Вельмі хутка з гэтых цёплых слоў атрымалася яркае сонца.

DSC05592