IMG 575231 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах Рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь супраць тытуню", прымеркаванай да штогадовага Сусветнага дня без тытуню адбылася гульнявая акцыя "Міфы і праўда пра курэнне".

Мэта акцыі – прадухіліць курэнне сярод дзяцей і падлеткаў, дапамагчы ім зразумець, якую шкоду здароўю яно прыносіць. Бібліятэкары знаёмілі вучняў з рознымі выказваннямі і фактамі пра курэнне, а ім, у сваю чаргу, трэба было вызначыць, што з гэтага з'яўляецца праўдай, а што - міфам. Сцікеры з праўдзівай інфармацыяй наклейваліся на муляж перакрэсленай цыгарэты. Як аказалася, падлеткі шмат ведаюць пра шкоду курэння, але далёка не ўсё. Бібліятэкары спадзяюцца, што акцыя дапаможа дзецям задумацца і больш сур'ёзна адносіцца да такой сумніўнай спакусы, як курэнне.