IMG 5680Чарговы занятак гуртка "Бусляня", які прайшоў 3 мая ў бібліятэцы імя У. Караткевіча, быў прымеркаваны да Дня Перамогі і прайшоў пад назвай "Славім вялікі подзвіг".

Пад час занятку дзецям расказалі, як змагаліся абаронцы нашага горада, праз якія выпрабаванні прайшлі жыхары ў часы акупацыі, як вызвалялі Віцебск, а таксама пра манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны. Цікавай была і інфармацыя пра музеі горада Віцебска, у якіх прадстаўлены экспазіцыі пра Вялікую Айчынную вайну і яе герояў.

Затым кожны гуртковец напісаў ліст удзячнасці ветэрану, упрыгожыў яго святочнымі стужкамі, кветкамі і паабяцаў уручыць гэты ліст удзельнікам вайны, якія 9 мая прыйдуць на плошчу Перамогі.