IMG 5636Свята "Маршак – паэт любімы наш", якое адбылося 20 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча, стала першым з цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння знакамітага дзіцячага паэта. Для ўдзельнікаў свята, навучэнцаў 1 "А" і 1"Б" класаў ДУА "Гімназія №3 г. Віцебска імя А. Пушкіна" была падрыхтавана цікавая праграма, у якой творчасць С. Маршака была прадстаўлена праз гульні, віктарыны, гучныя чытанні і тэатралізаваныя прадстаўленні.

У віктарыне "Загадкі паэта ў дзеянні" трэба было не толькі даць правільны адказ, але і прадэманстраваць яго (пагуляць са сваім адлюстраваннем у люстэрку, арыентавацца па компасу, выдуць мыльныя пузыры), цікавай была і гульня "Вершы ў карцінках".

IMG 5622

Потым дзеці ўслых пачыталі добра вядомыя творы паэта "Багаж", "Кошкин дом", "Вот какой рассеянный". А закончылася гэта свята мюзіклам "Сказка о глупом мышонке", які прадставілі вучні 4-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №42 г. Віцебска" (мастацкі кіраўнік - Аляксандра Сяргееўна Гембіцкая). 

IMG 5646

Свята спадабалася і дзецям, і настаўнікам, і бацькам, яно падарыла добры настрой і жаданне яшчэ раз звярнуцца да твораў паэта, якія былі і будуць цікавымі яшчэ многім і многім пакаленням дзяцей.