DSCN872420 красавіка у бібліятэцы імя М. Горкага вучняў 8-х класаў СШ № 6 пазнаёмілі з беларускай традыцыяй памінання продкаў "Радаўніца: памяні і ўспомні свой род".

Вучні даведаліся, што менавіта ў беларусаў вясновыя велікодныя абрады ўшанавання памерлых атрымалі асаблівае развіцце, разнастайнасць і незвычайную трываласць. Памяць аб продках – гэта своесаблівы вусны летапіс свайго роду, які перадаваўся ад пакалення к пакаленню.

Сёння некаторыя атрыбуты гэтага абрадавага свята страцілі свае першапачатковае значэнне, многія традыцыі пайшлі ў нябыт, але "Чалавек жывы да таго часу, пакуль пра яго памятаюць", таму помніць аб сваіх продках – наша ганаровая справа, і дзень Радаўніцы з года ў год вяртае нас у гэтую светлую памяць.

Няхай ў хуткаплынным жыцці нашай сённяшняй будзёнасці не згасне свечка памяці, знойдуцца сілы спыніцца на імгненне і ўспомніць, адкуль ідуць нашы вытокі.