гуканне вясны 014У межах сумеснага праекта "У культуры краіны – душа народа" 31 сакавіка бібліятэка імя Я. Маўра для выхаванцаў старэйшых груп ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1" правяла ранішнік «Вясна-красна на ўвесь свет».

Каляндарная вясна ўжо прыйшла, але зіма не спяшаецца пакінуць нашу прастору. Дзеці адправіліся шукаць птушачак жаваранкаў, каб яны прынеслі на сваіх крылах цяпло. Для гэтага яны павінны былі выканаць некалькі заданняў: назваць веснавыя прыкметы, адгадаць загадкі пра вясну, успомніць прыказкі і прымаўкі, назваць птушак, якія прылятаюць да нас вясной і інш. Выканаўшы ўсе заданні, дзеці знайшлі птушак і звярнуліся да іх: "Ты ляці, птушка, раскажы зіме, што мы ўсе заданні выканалі. Няхай яна ўступае вясне дарогу". Дзеці не толькі цікава і прыемна правялі час, але і пазнаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі сустрэчы вясны.