IMG 5431

"Вада, у цябе няма ні смаку, ні паху, цябе немагчыма апісаць. Табой цешацца, не ведаючы, што ты неабходна для жыцця: ты само жыццё..." - Антуан дэ Сент-Экзюперы.

Напярэдадні Сусветнага дня водных рэсурсаў, бібліятэка імя Ул. Караткевіча 21 сакавіка правяла для вучняў 4 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска" гадзіну інфармацыі "Блакітныя пацеркі Зямлі".

Дзецям расказалі пра самае дзівоснае і поўнае таямніц рэчава, без якога не было б жыцця на нашай планеце, правялі экскурс у гісторыю здабычы, захоўвання вады і будаўніцтва першых вадаправодаў. Удзельнікі сустрэчы таксама даведаліся пра карысныя ўласцівасці вады, пра жывую і мёртвую ваду, пра салёную і прэсную, пра рэкі і азёры, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.