IMG 546620 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў урок экалагічнай пісьменнасці "Мы ўсе ў адказе за нашу планету", прымеркаваны да акцыі "Гадзіна Зямлі". У ім прынялі ўдзел навучэнцы 3-4-х класаў ДУА "Сярэдняя школа № 11г. Віцебска".

Пад час урока дзеці даведаліся, што гэта глабальная міжнародная акцыя, якую праводзіць у апошні суботні дзень сакавіка Сусветны фонд дзікай прыроды, з мэтай прыцягнення ўвагі людзей к праблеме змянення клімату. Упершыню акцыя адбылася ў Аўстраліі, у 2007 годзе. З 2009 года яна праходзіць ва ўсіх краінах свету, каб нагадаць пра экалагічныя праблемы, якія сёння хвалююць людзей: празмерная эксплуатацыя і забруджванне глебы, вады, вырубка лясоў, павелічэнне ў атмасферы канцэнтрацыі ўгарных газаў. У гэтым годзе акцыя пройдзе 25 сакавіка з 20.30 да 21.30 гадзін. Напрыканцы ўрока ўсе разам паразважалі пра тое, што можа зрабіць кожны з нас для чысціні, бяспекі і прыгажосці нашай планеты.