IMG 54261 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для навучэнцаў 1-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшоў урок бяспекі "Спички не тронь, в спичках - огонь".

Дзецям нагадалі, што агонь можа быць сябрам і ворагам чалавека, расказалі пра правілы бяспекі і правілы паводзін пры пажары. Потым прысутным пачыталі верш "Пажар" і п'есу-казку "Кошкін дом" Самуіла Маршака, загадалі загадкі, прапанавалі прыняць удзел у гульні "Даскажы слова", а таксама зрабілі экскурс у гісторыю ўзнікнення запалак, завочна правялі па залах музеяў запалак, якія размяшчаюцца у розных краінах свету і расказалі пра свята Дзень нараджэння запалкі (10 красавіка).