DSCN7576 

 

У апошні дзень зімы, 28 лютага, бібліятэка імя М. Горкага запрасіла вучняў 5-х класаў СШ № 4 на свята "Гуканне вясны". Гэта старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны, адно з прыгожых святаў народнага календара беларусаў. Вучні даведаліся пра многія народныя павер'і і прыкметы, пра вясновыя святы: Стрэчанне (Грамніцы) – калі зіма сустракаецца з вясной, Аўдоццю вясноўку, Герасіма гракоўніка, Саракі, Дабравешчанне (Звеставанне).

Пад час свята дзеці адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшае вымаўленне на беларускай мове скорагаворак.

DSCN7579

DSCN7585Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі папяровых птушак і загадалі свае жаданні. Спадзяемся, што добры настрой, створаны пад час свята ва ўсіх прысутных, захаваецца надоўга.

DSCN7597