IMG 5420Чарговы занятак гуртка "Бусляня" ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча "Наша масленіца гадавая, яна гасцейка дарагая" прайшоў 24 лютага і быў прысвечаны Масленіцы – народнаму святу праводзін зімы і сустрэчы вясны, святу сонейка і агульнай радасці.

Дзеці даведаліся, чаму такая вялікая пашана блінам на Масленіцу, чаму ў гэты дзень хлопцы і дзяўчаты гушкаюцца на арэлях, чаму ў апошні дзень свята людзі адзін у аднаго просяць прабачэння. А з казкі Раісы Баравіковай "Масленіца" і народнай казкі "Саламяная Масленіца", пра якія расказала бібліятэкар, стала вядома адкуль на Беларусі пайшла традыцыя святкаваць масленічны тыдзень і паліць на агні саламянае чучала, якое сімвалічна ўвасабляла ў сабе стары год, зло і холад. Напрыканцы занятка дзеці зрабілі з паперы, нітак і кардону саму Масленіцу і сонейкі, а галоўнае, зразумелі патаемны сэнс некаторых масленічных абрадаў і рытуалаў нашых продкаў.