IMG 5381"Музыка – ты нябёс благаслаўленне" – вечарына адпачынку для дарослых чытачоў 19 лютага адбылася ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. У чытальнай зале ледзь размясціліся ўсе жадаючыя. На вечарыне прагучала інструментальная музыка, песні розных гадоў у выкананні вакальнага ансамбля "Камертон" - Таццяны Кулаковай, Вольгі Секунды, Валянціны Грачанік.

Асабліва цёпла прымалі слухачы песні, якія далі магчымасць кожнаму ўспомніць сваё юнацтва, першае каханне, першае спатканне і першае расчараванне.

Потым гучалі вершы савецкіх і замежных паэтаў, якія прачытаў навучэнец УА «Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж" Геніян Кулакоў.

Пасля заканчэння вечарыны прысутнымі было сказана шмат цёплых слоў у адрас артыстаў, арганізатараў і супрацоўнікаў бібліятэкі.

IMG 5371