игрушки 0962 лютага бібліятэка імя Я. Маўра запрасіла дзяцей старэйшых груп ДУ "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1" на пазнавальную гадзіну "Беларуская народная цацка", якая прайшла ў межах сумеснага праекта бібліятэкі і дашкольнай установы "У культуры краіны – душа народа".

Дзецям было прапанавана зазірнуць у далёкую гісторыю нашай краіны. Яны адкрылі для сябе нязведаны і вельмі цікавы свет традыцыйнай беларускай культуры, а дапамагла ім ў гэтым цацка. Дзеці пазнаёміліся з абрадавымі, абярэжнымі, ігравымі, сувенірнымі цацкамі, зробленымі з прыроднага матэрыялу - дрэва, лазы, саломы, гліны. Іх вельмі ўразіла тое, што цацкі неслі ў сабе вялікую інфармацыю, служылі абярэгамі і выконвалі шмат іншых роляў у жыцці чалавека. Дзеці з цікавасцю слухалі гутарку, адгадвалі загадкі, з захапленнем слухалі ўрыўкі з народных казак, у якіх галоўнымі дзеючымі асобамі былі лялькі.

игрушки 003

Жывую цікавасць выклікала самая любімая цацка дзяўчынак – лялька, якіх шмат было прадстаўлена на выставе. Створаныя рукамі чалавека з кускоў тканіны, звычайнага попелу, саломы, гліны яны з'яўляюцца непаўторнымі, адзінкавымі, таму – унікальнымі. Дзеці з захапленнем разглядвалі ляльку ў беларускім нацыянальным касцюме і адначасова знаёміліся з элементамі адзення. Ім хацелася патрымаць цацкі ў руках. А каб у іх памяці засталіся звесткі, атрыманыя пад час пазнавальнай гадзіны, з імі правялі майстар-клас па вырабе цацкі з насоўкі. Атрымаўся цудоўны зайчык, з якім у старадаўнія часы гулялі дзеці. Такія цікавыя сустрэчы, якія праводзіць бібліятэка, даюць магчымасць дзецям пазнаёміцца з культурнымі каштоўнасцямі нашай краіны і асэнсаваць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі і нашай культуры.

игрушки 059