IMG 531726 студзеня ва УА "Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска" супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча для вучняў 4 "Б" класа правялі ўрок прававых ведаў "Взрослые и дети равны на всей планете", на якім пазнаёмілі іх з нацыянальнымі і міжнароднымі дакументамі, расказалі пра тое, калі і як прымаліся "Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека" і "Канвенцыя аб правах дзіцяці". 

Потым дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках кніг А.Усачова "Прыгоды маленькага чалавечка" і Р.Остэра "Правы дзіцяняці", прынялі ўдзел у віктарыне "Парушэнні ў Трыдзевятым царстве", а напрыканцы ўрока адказалі на пытанні пра свае правы і абавязкі.