заст1 ліпеня да Дня Незалежнасці ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам навучэнцаў летняга лагера СШ № 34 прайшла гадзіна памяці «Ніхто не забыты, нішто не забыта».

Дзецям расказалі, чаму свята адзначаецца 3 ліпеня, пра аперацыю «Баграціён», пра тое, якую цану заплаціла наша краіна за такое доўгачаканае вызваленне. Школьнікам паказалі карціну беларускага мастака Валянціна Волкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года», фотаздымкі, на якіх адлюстраваны дзень вызвалення горада Віцебска, а потым прагледзелі анімацыйны фільм «Мемарыяльныя комплексы» – своеасаблівы альманах з 5 фільмаў: «Няспраўджаныя мары», «Буйніцкае поле», «Ала», «Прарыў», «Аперацыя Баграціён».

1