29 чэрвеня ў бібліятэцы імя С. Маршака хлопчыкі і дзяўчынкі з прышкольнага лагера СШ № 29 адправіліся ў віртуальнае падарожжа па самых незвычайных і знакамітых кутках Віцебска.
Дзеці «наведалі» самыя цікавыя гарадскія помнікі і адкрылі для сябе шмат дзіўных фактаў аб родным горадзе. «Падарожнікі» змаглі загадаць запаветныя жаданні каля чароўнай Залатой рыбкі на беразе Віцьбы і даведацца, што менавіта ў Віцебску з'явіўся першы ў Беларусі электрычны трамвай.

Далей юныя даследчыкі падарылі свае ўсмешкі вясёламу Клоўну з сабачкам каля цырка, разгледзелі веліч гарадской Ратушы, раскрылі сакрэты знакамітага «Сіняга дома», павіталіся з добрым доктарам Айбалітам і яго пацыентамі. Самым вясёлым і незабыўным момантам сустрэчы стала чароўная «прымерка». Дзеці з захапленнем і азартам паспрабавалі прымераць велізарны абутак Фёдара Махнова — самага высокага чалавека ў свеце, які калісьці жыў на Віцебшчыне, — і нават зрабілі спробу прайсці ў ім.





Напрыканцы круізу юныя падарожнікі дружна адказалі на ўсе каверзныя пытанні анлайн-віктарыны на веданне роднага горада, паказаўшы выдатныя вынікі.


